^ Наверх

Час Земли - 2019

Час Земли –  Всемирного фонда дикой природы (WWF), которая началась в Австралии и за 12 лет, облетев всю планету, стала самой массовой общественной акцией в истории человечества.…

Да Года малой радзімы

Да Года малой радзімы была прымеркавана вучнёўская краязнаўчая канферэнцыя, якая адбылася напрыканцы лютага пад кіраўніцтвам Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага…

Поздравляем победителей республиканского конкурса "Программирование в среде Scratch-2019"!

2-3 марта 2019 года в г.Минске состоялся финал открытого конкурса для школьников «Программирование в среде Scratch - 2019». По отзывам участников, это самый интересный, самый креативный и самый главны…

Районный конкурс «Лучшая многодетная семья Глубоччины - 2019»

В последний день февраля в рамках реализации Государственной программы «Здоровье народа и демографическая безопасность Республики Беларусь» на 2016 – 2020 годы, в целях укрепления духовно-нравственных…

Подведены итоги районного конкурса ”Методическая панорама опыта самообразования педагогов“

С целью повышения профессионального уровня педагогов, стимулирования научно-методической и инновационной деятельности педагогов, поиска новых форм и методов самообразования, распространения опыта лучш…

ПОЗДРАВЛЯЕМ победителей Витебской областной дистанционной олимпиады по алгебре памяти профессора Витебского государственного университета имени П.М. Машерова Ананченко К.О.

 …

Меню сайта

:

Доска почета

Вашило Елена Романовна

заместитель директора по основной деятельности ГУО «Плисская детский сад-средняя школа Глубокского р…

Высоцкая Заряна Ивановна

приемный родитель отдела по образованию Глубокского райисполкома…

Гайдар Елена Леонидовна

учитель информатики ГУО «Псуевская детский сад – средняя школа Глубокского района…

Гуйдо Наталья Васильевна

библиотекарь ГУО «Подсвильская средняя школа Глубокского района…

Дук Татьяна Иосифовна

заведующий ГУО «Ясли-сад № 2 г. Глубокое…

Дулинец Светлана Федоровна

инженер по охране труда отдела по образованию Глубокского райисполкома…

Закревская Оксана Николаевна

музыкальный руководитель ГУО «Средняя школа № 1 г. Глубокое имени П.О. Сухого…

Кондратьева Жанна Афанасьевна

директор ГУО «Средняя школа № 2 г. Глубокое…

Крикун Иван Иванович

учитель физической культуры ГУО «Средняя школа № 3 г. Глубокое…

Лобан Татьяна Сергеевна

руководитель физического воспитания «Ясли-сад № 4 г. Глубокое…

Лопацкая Инна Александровна

заместитель директора по воспитательной работе ГУО «Средняя школа № 1 г. Глубокое имени П.О. Сухого…

Михалевич Татьяна Ивановна

заместитель главного бухгалтера централизованной бухгалтерии отдела по образованию Глубокского райис…

Папок Валентина Валентиновна

заведующий филиала «Ивесь» ГУДО «Центр детей и молодежи Глубокского района…

Сивцевич Михаил Владимирович

учитель трудового обучения ГУО «Средняя школа № 1 г. Глубокое имени П.О. Сухого…

Скурат Светлана Михайловна

воспитатель ГУО «Ясли-сад № 6 г. Глубокое…

Турчинович Наталья Викторовна

учитель начальных классов ГУО «Коробовская детский сад – средняя школа Глубокского района имени Р.И.…

Черенко Лилия Ануфриевна

педагог дополнительного образования ГУО «Коробовская детский сад – средняя школа Глубокского района…

Шур Ольга Валерьевна

учитель математики ГУО «Средняя школа № 2 г. Глубокое…

 gmr 18 20

 work 000359 1b4ed0f56c9095542d8efc35ccc1a51f

ives-banner

Да Года малой радзімы

05 11Да Года малой радзімы была прымеркавана вучнёўская краязнаўчая канферэнцыя, якая адбылася напрыканцы лютага пад кіраўніцтвам Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна“.

На канферэнцыі з 13 дакладамі выступілі юныя краязнаўцы, якія сталі лепшымі на раённым этапе ў рэспубліканскім конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых работ у намінацыях: гісторыя роднага краю, культурная спадчына, геаграфічнае краязнаўства. Вучні даследвалі падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі і фальклору, прыродныя асаблівасці рэгіёна, сустракаліся са сведкамі розных гістарычных падзей, запісвалі ўспаміны, вывучалі дакументы архіваў, абагульнялі ўжо вядомыя матэрыялы і новыя факты пра гісторыю роднага краю. Кожнае выступленне сведчыла аб грунтоўным даследванні выбранай тэмы.

Адкрыла краязнаўчую канферэнцыю вучаніца ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія” Паліна Сіняўская пранікнённай песняй пра Беларусь, а ўзорны тэатр моды “Аліса” прадставіў калекцыю “Жамчужыны Глыбоцкага краю”.

05 14Аб героях праваслаў’я на Глыбоччыне, яскравых прадстаўніках свайго роду расказаў вучань 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога” Аляксей Піскуновіч. Пра гісторыю Пліскага дзіцячага дома ў 1945 – 1967 гадах паведаміла Дар’я Карпенка, вучаніца 9 класа ДУА “Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, а Настасся Латкоўская, вучаніца 11 класа ДУА “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, у сваёй рабоце “Усё для фрона, усё для пабеды” звярнула ўвагу прысутных на цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў Глыбоцкім дзяржаўным архіве аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. 

05 13Пра гісторыю сваёй вескі ад панскага маёнтка да аграгарадка Азярцы паведаміла Дар’я Слуцкая, вучаніца 11 класа ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. Зусім па іншаму прымусіў паглядзець на звычайныя камяні, вялікія і маленькія, якія мы сустракаем пры дарозе кожны дзень, Даніла Арлоў, вучань 7 класа ДУА “Ломашаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”, і аднесціся па-новаму да мікратапонімаў сваёй малой радзімы прапанавала Вольга Ашуркевіч, вучаніца 9 класа ДУА “Псуеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”.

Тэма рэлігіі, старавераў на Залесчыне і адносіны паміж прадстаўнікамі розных канфесій на прыкладзе мястэчка Празарокі зацікавіла Вікторыю Шынкевіч, вучаніцу 7 класа ДУА “Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, і Марыю Маціеўскую, вучаніцу 11 класа ДУА “Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага”.

Радзінны і хрэсьбінны абрад на Карабоўшчыне вывучала Вікторыя Белановіч, вучаніца 9 класа ДУА “Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна”, а тапонімы горада Глыбокае ў легендах і паданнях удакладняла Дар’я Бурэнь, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае”. Пра бабульчыны і матуліны калыханкі распавядала вучаніца 6 класа ДУА “Пліская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Улляна Булах.

05 12На экалагічны стан Марцыбылінскага і Забельскага азёраў звярнула ўвагу Вераніка Валабуева, вучаніца 7 класа ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”. На заключэнне вельмі “смачны” даклад прапанавала Паліна Арэхава, вучаніца 10 класа ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”, якая расказала пра бела-блакітны брэнд Глыбоччыны – згушчонку.

Юныя краязнаўцы выказалі словы падзякі сваім настаўнікам, кіраўнікам даследчых прац, якія дапамагалі ім у апрацоўцы знойдзенага матэрыялу, абагульненні і падрыхтоўцы тэзісаў выступлення да канферэнцыі. Гэта Дзмітрыева Елізавета Міхайлаўна, Андрыковіч Віктар Аляксандравіч, Валынец Дзіна Валенцінаўна, Германовіч Надзея Мікалаеўна, Пасюк Таццяна Іосіфаўна, Рубніковіч Зоя Матвееўна, Сулімава Марыя Адольфаўна, Сулімаў Аляксандр Міхайлавіч, Хайноўскі Сяргей Алегавіч, Чаронка Лілія Ануфрыеўна, Ціманоўская Таццяна Георгіеўна, Шарыпкін Рыгор Леанідавіч, Шылёнак Тамара Пятроўна, Юруць Галіна Яўгеньеўна.

Непасрэдна ў актыўным пошуку і вывучэнні малавядомых або страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры, даследванні новых гераічных старонак свайго радаводу, ва ушанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі жыццё за шчаслівы лёс будучых пакаленняў, фарміруюцца ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычныя, духоўныя якасці, нацыянальная свядомасць, адказнасць за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.

Высока ацанілі вучнёўскія работы і выказалі неабходнаць супрацоўніцтва ў абмене матэрыяламі запрошаныя на канферэнцыю госці: супрацоўнікі раённай бібліятэкі і гісторыка-этнаграфічнага музея Ізаітка Марыя Валянцінаўна і Абрамчык Дзмітрый Сяргеевіч, інструктар-метадыст па турызму фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Галай Ала Васільеўна.

Л.В.Марговіч,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна”

Дапаўненне.

У суботу, 2 сакавіка, шэсць юных краязнаўцаў Глыбоччыны прадстаўлялі свае даследчыя працы на абланым этапе рэспубліканскага конкурсу, на якім ўсе прадстаўнікі нашага краю атрымалі дыпломы.
Мы віншуем Вікторыю Шынкевіч, вучаніцу 7 класа ДУА “Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, якая атрымала дыплом II (другой) ступені; Дар’ю Карпенка, вучаніцу 9 класа ДУА “Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, Дар’ю Бурэнь, вучаніцу ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае”, - яны атрымалі дыпломы III (трэццяй) ступені. Іх работы ўдзельнічаюць у наступным рэспубліканскім этапе конкурса.

Дыпломамі лаурэатаў адзначаны работы Паліны Арэхавай, вучаніцы 10 класа ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”, Веранікі Валабуевай, вучаніцы 7 класа ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна” і Данілы Арлова, вучня 7 класа ДУА “Ломашаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”.

яндекс.ћетрика –ейтинг@Mail.ru  аталог TUT.BY