На Міжнароднай кніжнай выставе адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў “Дыстанцыйнага конкурсу педагагічных ідэй і майстэрства”, арганізованы выдавецтвам “ Аверсэв”.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Глыбоцкай раённай гімназіі Барткевіч Таццяна Фёдараўна ўзнагароджана прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў па выніках 2013-2014 навучальнага года. Узнагарода таленавітаму педагогу дасталася за выніковую работу ў сферы падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды, навукова-даследчай дзейнасці, інтэлектуальных завочных і вочных дыстанцыйных конкурсах. Па выніках 2013-2014 навучальнага года навучэнцы Таццяны Фёдараўны сталі пераможцамі абласной і рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Настойлівая праца, творчы падыход і імкненне да ведаў прывялі да перамогі ў абласным этапе і ў гэтым навучальным годзе. Два вучні Барткевіч Т.Ф.(Салодкі Уладзіслаў 10 клас, Коц Аліна 9 клас) будуць прымаць удзел у заключным этапе рэспубліканская алімпіяды.