Жывая класіка вуснамі глыбоцкіх школьнікаў
17 красавіка 2021 года на базе ДУА ”Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае“ адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які прысвечаны Году народнага адзінства. Конкурс арганізаваны з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
Першы этап конкурсу прайшоў непасрэдна ва ўстановах адукацыі Глыбоччыны, а ўжо лепшыя з юных чытальнікаў былі запрошаны да ўдзелу ў раённым этапе. 40 школьнікаў з 15 устаноў адукацыі дэкламавалі свае любімыя творы Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча, Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі і сучасных беларускіх аўтараў; Валянціна Лукшы, Зінаіды Гасціловіч, Міколы Маляўкі, Ганны Зінкевіч. Журы ацэньвала выбар тэксту, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс літаратурнага твора, артыстызм выканання. Беларускае слова з вуснаў юных чытальнікаў гучала пранікнённа і кранаюча, а часам і з добрым гумарам.
У выніку работы журы вызначыліся пераможцы ў кожнай узроставай групе:
3-4 класы:
1 месца – Дубіна Іван , ДУА ”Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае“;
2 месца – Богук Арсеній, ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае“;
3 месца – Жалткевіч Вікторыя, ДУА ”Мярэцкаўская дзіцячы сад – базавая школа Глыбоцкага раёна“.
5-6 класы:
1 месца – Чыстабаева Майя, ДУА ”Глыбоцкая раённая гімназія“;
2 месца – Юшкевіч Ганна, ДУА ”Сярэдняя школа №3 г. Глыбокае“;
3 месца – Бабаян Арсен, ДУА ”Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае
ім. П. В. Сухога“.
7-8 класы:
1 месца – Вайцяховіч Ульяна, ДУА ”Ломашаўская дзіцячы сад – базавая школа Глыбоцкага раёна“;
2 месца – Падцяроб Юлія, ДУА ”Дзеркаўшчынская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“;
3 месца – Філіпёнак Аляксандр, ДУА ”Пліская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“.
9-10 класы:
1 месца – Канцыял Марыя, ДУА ”Падсвільская яслі - сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“;
2 месца – Грыцкевіч Паліна, ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Глыбокае“;
3 месца – Клундук Настасся, ДУА ”Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І. Ц. Буйніцкага“.
Вучні, якія занялі першае месца ў кожнай узроставай катэгорыі, будуць у маі абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.
Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў.
Вайцяховіч А.П., намеснік дырэктара ДУДА ”Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна“


























