Віншуем пераможцу Рэспубліканскай алімпіяды па інтэлектуальнай уласнасці
З 25 па 26 красавіка 2019 года Канавалаў Дзмітрый, вучань 11 класа ДУА”Карабоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І. Мацеюна“ прыняў удзел у Рэспубліканскай алімпіядзе па інтэлектуальнай уласнасці, якую арганізавала ДУА ”Інстытут бізнесу Беларускага дзяржаўнага універсітэта“ пад дэвізам ”Інтэлектуальная ўласнасць – аснова бізнесу будучага“.
У алімпіядзе бралі ўдзел вучні, якія праявілі цікавасць да сферы інтэлектуальнай працы і інтэлектуальнай уласнасці. Падрыхтоўчай работай і арганізацыяй самой алімпіяды займаліся выкладчыкі факультэта бізнес-тэхналогій і кафедры прававых і гуманітарных дысцыплін Інстытута бізнесу БДУ.
Сама алімпіяда складалася з 2 этапаў: першы, дыстанцыйны, уключаў напісанне работы па тэме ”Роля інтэлектуальнай уласнасці ў развіцці грамадства“, і другі, на базе інстытута, складаўся з асабістых інтэрактыўных заданняў і тэстаў. Арганізатары загаддзя папярэджвалі аб арыгінальнасці, паўнаце і лагічнасці выкладаемага матэрыялу, унікальнасці зместу і поўнай адсутнасці плагіяту, што само сабой разумелася, як адна з мэт алімпіяды.
Працуючы над тэмай, вучні пашыралі свой кругагляд па пытаннях значнасці інтэлектуальнай працы і неабходнасці абароны яе дзяржавай, знаёміліся з інтэлектуальнай уласнасцю як рэсурсам эканамічнага развіцця грамадства і асновай бізнесу, з менеджментам, маркецінгам, бізнес-адміністрыраваннем, лагістыкай, кіраваннем інфармацыйнымі рэсурсамі.
Ацэньваліся работы вучняў прафесіяналамі-спецыялістамі ў вобласці інтэлектуальнай уласнасці. Па выніках першага этапау Дзмітрый атрымаў індывідуальнае запрашэнне на другі, удзел у якім прынёс вучню дыплом пераможцы Рэспубліканскай алімпіяды ІІІ ступені і каштоўны падарунак. Як пераможца, ён запрошаны на студэнцкія мерапрыемствы Інстытута бізнесу БДУ, а яго работа будзе надрукавана ў выданнях і на сайце гэтага Інстытута.
Асон Л.П., настаўнік матэматыкі
ДУА”Карабоўская дзіцячы сад – сярэдняя
школа Глыбоцкага раёна імя Р.І. Мацеюна“

























