top banner
top banner
top banner
top banner
top banner
 
 
 
Версия для слабовидящих

03 01

2 красавіка 2025 года  навучэнцы ДУА “Дзеркаўшчынская базавая школа Глыбоцкага раёна” далучыліся да грамадскай акцыі “Дай лесу новае жыццё”. У гэтым годзе акцыя праходзіць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю і імпэтам узяліся за справу аднаўлення лесу. Дапамагалі юным аматарам прыроды супрацоўнікі Глыбоцкага лясгаса. Шчырыя ўсмешкі дзяцей асвятлялі і без таго сонечны дзень.

Спачатку работнікі лясніцтва правялі майстар-клас, падчас якога расказалі пра тэхналогію пасадкі лесу, пазнаёмілі дзяцей з інвентаром і правялі гутарку  аб важнасці лясоў для падтрымання экалогіі на належным узроўні, нагадаўшы , што беларускі лес – гэта “зялёнае золата” краіны.  Потым дзеці разбіліся на групкі і пачалі садзіць новы лес.  Удзельнікі акцыі пасадзілі  больш за 2 тыс саджанцаў хвоі і елкі. 

Акцыя “Дай лесу новае жыццё” дае магчымасць кожнаму неабыякаваму грамадзяніну ўнесці свой ўклад у аднаўленне ляснога фонду і паляпшэнне экалогіі роднага краю. Дзякуючы агульным намаганням мы зможам убачыць, як вырастаюць новыя лясы!

Изображение 02Изображение 03Изображение 04Изображение 05