top banner
top banner
top banner
top banner
top banner
 
 
 
Версия для слабовидящих

Мы в Телеграмме

telegram
80let
80let
image 95 768x96
image 95 768x96
image 95 768x96
logo180
logo180
banners 6
banners 6
banners 6
banners 6
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
sm9754
snimok jekrana 426 300x63 1
detivitebsk qr
detski fond
detski fond

21 00Надзвычай выніковым і паспяховым аказаўся ўдзел Катовіча Паўла, вучня ДУА ”Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“, і Фядзьковіч Кацярыны, навучэнкі ДУА ”Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага“ у рэспубліканскай акцыі навучэнскай вобласці ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“.

Павел, удзельнік аб’яднання па інтарэсах ”Юныя экскурсаводы“, абараняў даследчую працу ”Археалагічныя помнікі Залесчыны“ на рэспубліканскім конкурсе даследчых работ ”Спадчына Беларусі“, які стартаваў у верасні 2018 года і закончыўся ў снежні. Работу вучань прысвяціў сваёй малой радзіме. Матэрыялы даследчай працы поўнасцю пабудаваны на мясцовых, ”родных“ старонках гісторыі Залесчыны і яе гістарычных таямніцах.
Вельмі зацікаўлены гісторыяй, начытаны, захоплены археалогіяй і самастойным даследаваннем камянёў і крыжоў, вучань дастойна прадставіў Глыбоцкі раён у час прэзентацыі свайго даследавання на ўсіх этапах рэспубліканскага конкурсу.
Даследчая праца ”Археалагічныя помнікі Залесчыны“ атрымала дыплом ІІ ступені на рэспубліканскім конкурсе. Гэта значны вынік, высокая ацэнка працы, якая ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам педагога Шырыпкіна Рыгора Леанідавіча.
Дастойнай узнагародай юнаму краязнаўцу стала пуцёўка ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Зубраня“ і запрашэнне на галоўную елку краіны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

21 00

Юны краязнаўца Павел Катовіч з кіраўніком Шарыпкіным Р.Л.

У маі 2018 года пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Дударонак М.С. Кацярына прыняла ўдзел у рэспубліканскім аграбіялагічным конкурсе ”Юны натураліст“. Яе даследчая работа ”Ліпавая алея генерала Мухіна” узнагароджана дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі ”Жывая памяць“.
Намінацыю ”Жывая памяць“ выбралі нездарма. У вёсцы Празарокі знаходзіцца старажытная ліпавая алея, якая знаходзіцца ў баку ад Вакзальнай вуліцы за сельскім домам культуры. Стала цікава, якая гісторыя гэтай алеі і якую гістарычную, прыродную і эстэтычную каштоўнасці яна адыгрывае. У ходзе работы вывучаны біялагічныя асаблівасці ліпы, яе лекавыя ўласцівасці, разнастайнасць прарастання ў прыродзе.

21 01

Фядзьковіч Кацярына
Віншуем! Ганарымся! Разлічваем, што непадробная цікаўнасць да краязнаўства не згасне ў юных даследчыкаў і наперадзе будзе яшчэ шмат цікавых праектаў і конкурсаў.

Аддзел па адукацыі
18.01.2019