Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў
Так называўся рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ, арганізаваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова» і РВУ «Выдавецкі Дом «Звязда». Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: гісторыя ўласнага роду сям’і; мае гераічныя продкі; з гісторыі родных мясцін.
Вучаніца 9 класа ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Слуцкая Дар’я пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Рубніковіч З.М. прыняла ўдзел у дадзеным конкурсе ў намінацыі “З гісторыі родных мясцін”. Дасланая навукова-даследчая праца “Мінулае і сучаснасць аграгарадка Азярцы” адзначана Дыпломам ІІІ ступені.
7 снежня 2016 года ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Усе яны, а таксама іх кіраўнікі, атрымалі граматы і каштоўныя падарункі.
Рубніковіч З.М., настаўнік ДУА “Азярэцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы Глыбоцкага раёна”























