top banner
top banner
top banner
top banner
top banner
 
 
 
Версия для слабовидящих

Мы в Телеграмме

telegram
80let
detski fond
image 95 768x96
image 95 768x96
logo180
banners 6
banners 6
banners 6
banners 6
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
sm9754
snimok jekrana 426 300x63 1
detivitebsk qr
detski fond
detski fond

2016-04-05-01“Мне не хапае слоў, настолькі я ўсхваляваны. Цудоўна бачыць на здымку дзяцей, якія цікавяцца французскай мовай і маёй краінай. Найлепшыя мае пажаданні вучням і настаўнікам. Ваша краіна відаць вельмі прыгожая. На жаль, я не ведаю яе добра. Спадзяюся з ахвотай адкрыць яе для сябе, каб быць тут, на сваёй радзіме, вашым паслом.”

Такія словы напісаў на сваёй старонцы ў Facebook папулярны спявак з афрыканскай краіны Буркіна Фасо Шараф Кулібалі (Sharaph Coulibaly) у адрас вучняў Азярэцкай школы.
Справа ў тым, што падчас тыдня французскай мовы азярэцкія школьнікі адно з мерапрыемстваў прысвяцілі франкамоўным краінам Афрыкі і ў прыватнасці Буркіна Фасо.
Расказ настаўніка Аляксея Пратасава, які пасля заканчэння інстытута замежных моваў працаваў перакладчыкам у гэтай краіне, быў падмацаваны відэакліпам адной з песень Шарафа Кулібалі.
2016-04-05-03Фотаздымкі гэтага мерапрыемства праз Інтэрнэт былі адасланы спеваку.  На іх – вучні з падручнікамі ля дошкі, на якой напісана назва краіны і прозвішча адрасата, вядомага ў Заходняй Афрыцы выканаўцы песень як на французскай мове, так і на мовах мясцовых.
- Бачачы нацыянальны флаг падобны да нашага над дошкай, на якой напісана тваё імя і імя тваёй краіны, можна толькі ганарыцца. Калі ваша музыка перасякае граніцы і радуе людзей іншай культуры дзякуючы французскай мове, гэта трэба паказваць усяму свету, – дапоўніў свой каментарый у Facebook Шараф Кулібалі. 
2016-04-05-02Адразу пайшлі станоўчыя водгукі яго суайчыннікаў. І здаецца ад гэтай невялікай падзеі дзве краіны, Беларусь і Буркіна Фасо, сталі крыху бліжэйшымі. Дзве краіны, назвы якіх пачынаюцца на адну і тую ж літару, і на Дзяржаўных сцягах якіх пераважаюць 2 колеры – чырвоны і зялёны.

Аўтары: Пугаўка Марыя,
Мышкоўская Любоў,
Яцына Лізавета,
вучаніцы 9 класа Азярэцкай школы