Культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет»
У рамках Года культуры Нацыянальны інстытут адукацыі праводзіць адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон “Культ-пра-Свет”. Марафон праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі і праводзіцца ў тры этапы, два з якіх ужо прайшлі.
На першым этапе, які называўся “Культурная прастора”, быў прадстаўлены аrt-аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Глыбоччыны. Вучаніца 9 класа ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Слуцкая Дар’я прэзентавала архітэктурную спадчыну Азярэччыны ў дзвюх намінацыях – “КультСлоў” (нарыс) і “КультІмгненне” (фотаздымкі). На другі этап марафону пад назвай “Хранограф” была даслана замалёўка “Вішнёвы фестываль у Глыбокім”, якая перамагла ў намінацыі “КультСлоў”.
Пераможцы ІІ этапу культурна-інфармацыйнага марафону “Культ-пра-Свет”, у іх ліку і наша Дар’я, былі запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая прайшла ў час працы рэспубліканскага форуму «Кніга=Свет: сучасны стан і стратэгіі развіцця нацыянальнай прасторы чытання», які адбыўся 13 кастрычніка 2016 у межах рэспубліканскага інфармацыйна-асветніцкага праекта “КнігаСвет”. Усе перможцы атрымалі дыпломы і прызы.
Удзел у форуме прынялі пісьменнікі і педагогі, выдаўцы і навукоўцы, супрацоўнікі бібліятэк і спецыялісты сістэмы адукацыі, навучэнцы школ і каледжаў, студэнты.
Шчыра віншуем Дар’ю з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!
Метадыст РВМК Карніловіч Т.В.






















