top banner
top banner
top banner
top banner
top banner
 
 
 
Версия для слабовидящих

21 40 

У дзіцячым садку № 5 г. Глыбокае 21 лютага адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

”Гучы, родная мова!“ – пад такой назвай было арганізавана музычна-літаратурнае свята.

Ганаровым госцем мерапрыемства стала Аляксандра Уладзіміраўна Янкіна, старэйшы памочнік пракурора Глыбоцкага раёна.

З вялікім задавальненнем дзеці дэманстравалі свае поспехі ў веданні беларускай мовы: чыталі вершы беларускіх аўтараў, спявалі песні, праслаўляючыя сваю краіну і родную мову, выконвалі беларускія народныя танцы, гулялі ў народныя гульні.

У наш час вельмі важна растлумачыць дзецям тое, што трэба берагчы і шанаваць родную мову, бо яна не толькі дазваляе нам разумець адзін аднаго, але і дапамагае захаваць нашу гісторыю і самабытнасць.

Изображение 41Изображение 42Изображение 43Изображение 44Изображение 45Изображение 46

Лукашэвіч Т.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

21.02.2025