top banner
top banner
top banner
top banner
top banner
 
 
 
Версия для слабовидящих

Мы в Телеграмме

telegram
80let
detski fond
image 95 768x96
image 95 768x96
logo180
banners 6
banners 6
banners 6
banners 6
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
orig Bezyimyannyiy
sm9754
snimok jekrana 426 300x63 1
detivitebsk qr
detski fond
detski fond

10 10 00З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём юныя ратавальнікі з сярэдняй школы № 1 сумесна з работнікамі МНС адправіліся ў залу чакання чыгуначнага вакзалу ў горадзе Глыбокае.

Да цягніка яшчэ цэлую гадзіну, а зала чакання вакзала ужо напоўнена пасажырамі. Ратавальнікі разгарнулі сваю пляцоўку і пачалі мерапрыемства. Інспектар правёў з грамадзянамі прафілактычную размову, распавёў аб небяспецы курэння і пра колькасць пажараў, якія адбыліся па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.

Пасажыры, якія чакалі свой транспарт, з задавальненнем уступалі ў дыялог з ратавальнікамі. Удзельнікі акцыі прызнава той факт, што паляць ўжо даўно і што ўсё ніяк не могуць пазбавіцца ад гэтай звычкі. Юныя ратавальнікі прапанавалі пагуляць у цікавыя гульні, а ў канцоўцы і зусім прачытаць ўрачыстую клятву змагара з курэннем.

Работнікі МНС з дапамогай розных віктарын заклікалі пасажыраў клапаціцца аб сваіх блізкіх, нагадалі курцам пра тое, што яны ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і жыццё іншых людзей.

Усім удзельнікам акцыі нагадалі пра неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пры гэтым актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных уручалі жыхарам раёна памяткі з правіламі бяспекі.

10 2010 2110 22