Да Года малой радзімы
Да Года малой радзімы была прымеркавана вучнёўская краязнаўчая канферэнцыя, якая адбылася напрыканцы лютага пад кіраўніцтвам Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна“.
На канферэнцыі з 13 дакладамі выступілі юныя краязнаўцы, якія сталі лепшымі на раённым этапе ў рэспубліканскім конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых работ у намінацыях: гісторыя роднага краю, культурная спадчына, геаграфічнае краязнаўства. Вучні даследвалі падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, архітэктуры, этнаграфіі і фальклору, прыродныя асаблівасці рэгіёна, сустракаліся са сведкамі розных гістарычных падзей, запісвалі ўспаміны, вывучалі дакументы архіваў, абагульнялі ўжо вядомыя матэрыялы і новыя факты пра гісторыю роднага краю. Кожнае выступленне сведчыла аб грунтоўным даследванні выбранай тэмы.
Адкрыла краязнаўчую канферэнцыю вучаніца ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія” Паліна Сіняўская пранікнённай песняй пра Беларусь, а ўзорны тэатр моды “Аліса” прадставіў калекцыю “Жамчужыны Глыбоцкага краю”.
Аб героях праваслаў’я на Глыбоччыне, яскравых прадстаўніках свайго роду расказаў вучань 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога” Аляксей Піскуновіч. Пра гісторыю Пліскага дзіцячага дома ў 1945 – 1967 гадах паведаміла Дар’я Карпенка, вучаніца 9 класа ДУА “Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, а Настасся Латкоўская, вучаніца 11 класа ДУА “Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, у сваёй рабоце “Усё для фрона, усё для пабеды” звярнула ўвагу прысутных на цікавыя дакументы, якія захоўваюцца ў Глыбоцкім дзяржаўным архіве аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
Пра гісторыю сваёй вескі ад панскага маёнтка да аграгарадка Азярцы паведаміла Дар’я Слуцкая, вучаніца 11 класа ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”. Зусім па іншаму прымусіў паглядзець на звычайныя камяні, вялікія і маленькія, якія мы сустракаем пры дарозе кожны дзень, Даніла Арлоў, вучань 7 класа ДУА “Ломашаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”, і аднесціся па-новаму да мікратапонімаў сваёй малой радзімы прапанавала Вольга Ашуркевіч, вучаніца 9 класа ДУА “Псуеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”.
Тэма рэлігіі, старавераў на Залесчыне і адносіны паміж прадстаўнікамі розных канфесій на прыкладзе мястэчка Празарокі зацікавіла Вікторыю Шынкевіч, вучаніцу 7 класа ДУА “Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, і Марыю Маціеўскую, вучаніцу 11 класа ДУА “Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага”.
Радзінны і хрэсьбінны абрад на Карабоўшчыне вывучала Вікторыя Белановіч, вучаніца 9 класа ДУА “Карабоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя Р.І.Мацеюна”, а тапонімы горада Глыбокае ў легендах і паданнях удакладняла Дар’я Бурэнь, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае”. Пра бабульчыны і матуліны калыханкі распавядала вучаніца 6 класа ДУА “Пліская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” Улляна Булах.
На экалагічны стан Марцыбылінскага і Забельскага азёраў звярнула ўвагу Вераніка Валабуева, вучаніца 7 класа ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”. На заключэнне вельмі “смачны” даклад прапанавала Паліна Арэхава, вучаніца 10 класа ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”, якая расказала пра бела-блакітны брэнд Глыбоччыны – згушчонку.
Юныя краязнаўцы выказалі словы падзякі сваім настаўнікам, кіраўнікам даследчых прац, якія дапамагалі ім у апрацоўцы знойдзенага матэрыялу, абагульненні і падрыхтоўцы тэзісаў выступлення да канферэнцыі. Гэта Дзмітрыева Елізавета Міхайлаўна, Андрыковіч Віктар Аляксандравіч, Валынец Дзіна Валенцінаўна, Германовіч Надзея Мікалаеўна, Пасюк Таццяна Іосіфаўна, Рубніковіч Зоя Матвееўна, Сулімава Марыя Адольфаўна, Сулімаў Аляксандр Міхайлавіч, Хайноўскі Сяргей Алегавіч, Чаронка Лілія Ануфрыеўна, Ціманоўская Таццяна Георгіеўна, Шарыпкін Рыгор Леанідавіч, Шылёнак Тамара Пятроўна, Юруць Галіна Яўгеньеўна.
Непасрэдна ў актыўным пошуку і вывучэнні малавядомых або страчаных фактаў рэгіянальнай гісторыі, адметнасцяў матэрыяльнай і духоўнай культуры, даследванні новых гераічных старонак свайго радаводу, ва ушанаванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі жыццё за шчаслівы лёс будучых пакаленняў, фарміруюцца ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычныя, духоўныя якасці, нацыянальная свядомасць, адказнасць за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Высока ацанілі вучнёўскія работы і выказалі неабходнаць супрацоўніцтва ў абмене матэрыяламі запрошаныя на канферэнцыю госці: супрацоўнікі раённай бібліятэкі і гісторыка-этнаграфічнага музея Ізаітка Марыя Валянцінаўна і Абрамчык Дзмітрый Сяргеевіч, інструктар-метадыст па турызму фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Галай Ала Васільеўна.
Л.В.Марговіч,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна”
Дапаўненне.
У суботу, 2 сакавіка, шэсць юных краязнаўцаў Глыбоччыны прадстаўлялі свае даследчыя працы на абланым этапе рэспубліканскага конкурсу, на якім ўсе прадстаўнікі нашага краю атрымалі дыпломы.
Мы віншуем Вікторыю Шынкевіч, вучаніцу 7 класа ДУА “Залеская дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, якая атрымала дыплом II (другой) ступені; Дар’ю Карпенка, вучаніцу 9 класа ДУА “Падсвільская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”, Дар’ю Бурэнь, вучаніцу ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Глыбокае”, - яны атрымалі дыпломы III (трэццяй) ступені. Іх работы ўдзельнічаюць у наступным рэспубліканскім этапе конкурса.
Дыпломамі лаурэатаў адзначаны работы Паліны Арэхавай, вучаніцы 10 класа ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”, Веранікі Валабуевай, вучаніцы 7 класа ДУА “Мярэцкаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна” і Данілы Арлова, вучня 7 класа ДУА “Ломашаўская дзіцячы сад-базавая школа Глыбоцкага раёна”.
























